Іран гатовы забяспечыць Беларусь энерганосьбітамі
Іран зацікаўлены ў пастаўках прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў машынабудавання і гатовы забяспечыць беларускі рынак энерганосьбітамі, паведаміў тэлеканал СТВ у праграме „Навіны 24 гадзіны” 11 лютага.
Тавараабарот паміж дзвюма краінамі зараз перавышае 100 млн долараў.
„Двухбаковыя адносіны паміж нашымі краінамі развіваюцца даволі хуткімі тэмпамі, — заявіў СТВ пасол Ірана ў Беларусі Мастафа Авейсі. — Я перакананы, што воля кіраўнікоў дзвюх краін дазваляе развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах. Канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку зробленыя, мы толькі павінны іх працягваць”.
Паводле інфармацыі СТВ, галоўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Іран з’яўляюцца грузавыя аўтамабілі, металапрадукцыя, шыны, газетная папера. Іран пастаўляе ў Беларусь садавіну, медыцынскія прыборы і лекі.
belapan.by
Array