Жаночая зборная Беларусі па тэнісе ўзнялася на 5-е месца
Тэнісісткі зборнай Беларусі ўзняліся на 5-е месца ў камандным рэйтынгу Кубка Федэрацыі пасля перамогі над камандай Нідэрландаў у чвэрцьфінале Сусветнай групы.
Да сустрэчы з галандкамі беларускі знаходзіліся на 8-й пазіцыі, а іх саперніцы былі пятымі, цяпер жа каманды памяняліся месцамі. Саперніцы беларусак па матчы за выхад у фінал неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод жаночых каманд швейцаркі знаходзяцца на чацвёртым месцы.
Топ-10 каманднага рэйтынгу Кубка Федэрацыі:
1. Чэхія – 38425 ачкоў,
2. Францыя – 13125,
3. Расія – 10830,
4. Швейцарыя – 10097,
5. Беларусь – 9040,
6. Германія – 8920,
7. ЗША – 8675,
8. Нідэрланды – 6445,
9. Італія – 6245,
10. Іспанія – 4780.
Паўфінальныя матчы Кубка Федэрацыі адбудуцца 22-23 красавіка. Зборная Беларусі прыме ў Менску каманду Швейцарыі, дзеючы пераможца гэтага турніру зборная Чэхіі згуляе ў гасцях у тэнісістак ЗША. Пераможцы паўфіналаў 11-12 лістапада сустрэнуцца ў фінальным матчы.
Array