Дом-музей сям’і Венцлавых у Вільні
Дом-музей сям’і Венцлавых (Venclovų namai-muziejus) – мемарыяльны музей у Вільні, прысвечаны паэту, літаратуразнаўцу, праваабаронцу Томасу Венцлава і яго бацьку літоўскаму пісьменніку Антанасу Венцлава.

Музей месціцца па адрасе вуліца Паменкальнё 34 (Pamėnkalnio g. 34) у былой кватэры бацькі паэта, Антанаса Венцлавы.

Сям’я Венцлавых жыла ў доме ў 1946-1971 гадах.

Гасцёўня дома Венцлавых, дзе праводзяцца культурніцкія імпрэзы і вечарыны.
Тут гадаваўся паэт, эсэіст, публіцыст, прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША), Томас Венцлава.

Кабінет бацькі Томаса Венцлава, – Антанаса Венцлавы.

Кнігі, якія ў дзяцінстве і юнацтве чытаў Томас Венцлава.
Кіраўніца музея Birute Vagriene паказвае пакой, у якім Томас Венцлава (Tomas Venclova) жыў у дзяцінстве.
Для наведвання музей адчынены з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 17.00 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя



