Азаранка захоўвае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу
Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка захоўвае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Вікторыя Азаранка не гуляе на турнірах з мая 2016 года, а ў снежні стала маці і плануе вярнуцца на корт гэтым летам на адкрытым чэмпіянаце ЗША. Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі палепшылі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу: Аляксандра Сасновіч паднялася са 116-га на 114-е месца, Вера Лапко – з 298-га на 293-е. У гэтыя дні Вера Лапко гуляе на турніры ў кітайскім Чжухаі і выйшла ў трэці раўнд кваліфікацыі, абыграўшы японку Рыка Саваянагі – 6:1, 6:0.
У першай дзясятцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі змяненняў не адбылося:
1. Серэна Уільямс (ЗША) – 7780 ачкоў,
2. Ангеліка Кербер (Германія) – 7405,
3. Караліна Плішкава (Чэхія) – 5640,
4. Сімона Халеп (Румынія) – 5172,
5. Дамініка Цыбулкава (Славакія) – 5075,
6. Агнешка Радваньска (Польшча) – 4670,
7. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) – 4585,
8. Святлана Кузняцова (Расія) – 3915,
9. Мэдзісан Кіз (ЗША) – 3897,
10. Эліна Світоліна (Украіна) – 3795.
Топ-10 мужчынскага рэйтынгу:
1. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) – 12040,
2. Новак Джокавіч (Сербія) – 9825,
3. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) – 5195,
4. Мілаш Рааніч (Канада) – 5080,
5. Кеі Нішыкоры (Японія) – 4730,
6. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 4115,
7. Марын Чыліч (Харватыя) – 3590,
8. Жо-Вільфрыд Тсонга (Францыя) – 3480,
9. Дамінік Цім (Аўстрыя) – 3375,
10. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) – 3305.
З беларускіх тэнісістаў у адзіночным рэйтынгу вышэй за іншых знаходзіцца Уладзімір Ігнацік, у якога 163-е месца. У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі займае 25-ю пазіцыю.
Array