Базыльянскі кляштар у Воршы: муры і сутарэнні
Базыльянскі кляштар у Оршы. Мастак Алесь Кажамяка паказвае замураванае вакно сваёй былой мастацкай майстэрні, дзе ў 90-ыя гады збіраліся мастакі, паэты, палітычныя і грамадскія актывісты. Тут рыхтаваліся палітычныя плакаты для масавых акцый 90-ых.

Комплекс Базыльянскага кляштару ў Воршы – унікальны помнік архітэктуры.

У 1758-74 гадах кляштар быў пабудаваны ў цэнтры Воршы на правым беразе ракі Аршыцы. Пасля адмены Уніі кляштар быў перададзеныя праваслаўным – там размясціўся праваслаўны мужчынскі Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча.

На сёння будынак кляштару перададзены Праваслаўнай царкве.

Каля кляштара пабудаваная драўляная праваслаўная капліца з характэрнай “цыбулінай”.



Мастак Алесь Кажамяка гаворыць: „Усе сутарэнні ў кляштары ўнікальныя і розныя – кожны наступны не падобны на папярэдні”.









Беларускае Радыё Рацыя


