Сусветна вядомы падарожнік і першаадкрывальнік у Менску
Тры дні будзе ў Менску сусветна вядомы польскі падарожнік ды першаадкрывальнік, аўтар шэрагу кніг ды сябар міжнародных геаграфічных таварыстваў Яцэк Палкевіч.

Ён стане рыхтаваць ды прасоўваць у Беларусі свой новы праект “Новы Шоўкавы шлях”, мэта якога – прайсці шляхам Марка Пола ў сучасных рэаліях. 24-27 верасня калона ўсюдыходаў пад яго ж кіраўніцтвам рушыць з Польшчы ў Кітай праз нашу краіну.
У сталічным Прэс-клубе адбылася сустрэча з Яцэкам Палкевічам, які займаецца “Новым Шоўкавым шляхам” ужо больш за год.
Учора ў Менску ў яго ўжо адбыліся сустрэчы ў Міністэрствах замежных спраў, спорту і турызму. Сёння – сустрэча са студэнтамі БДУ.
Больш падрабязна ў далучаным гукавым файле.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя