Выток легендарнай ракі Куцейна
Легендарная рака Куцейна мае выток каля вёскі Стаўры Аршанскага раёну. На сутоку Куцейны і Дняпра ў Воршы ў 17-ым стагоддзі заснаваны Куцеінскі манастыр, дзе існавала друкарня Спірыдона Собаля і быў надрукаваны ў 1631 годзе першы беларускі падручнік – Буквар.
Ігар Грышанаў распавядае пра вытокі ракі. 
Выток ракі хаваецца пад мастом, пад Горацкай шашой

На сённяшні дзень рака Куцеінка амаль знікла – улетку цалкам перасыхае, а неўзабаве можа зусім знікнуць.
Пра Куцеінку распавядае Ігар Грышанаў, жыхар вёскі Стаўры, заснавальнік прыватнага музею побыту.


Плантацыі аеру на Куцеінцы ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну.
Беларуская Радыё Рацыя



