Рух Макрона здабыў абсалютную большасць у парламенце
Рух прэзідэнта Эмануэля Макрона „Наперад!” атрымаў абсалютную большасць месцаў у парламенце.
Па выніках другога тура парламенцкіх выбараў у Францыі, ліберальная кааліцыя Макрона здабыла 361 дэпутацкі мандат. Правыя „Рэспубліканцы” зоймуць 126 месцаў, сацыялісты ды іх саюзнікі — 46.
Антыеўрапейскі Нацыянальны фронт, лідаркай якога з’яўляецца Марын Ле Пен, зойме восем месцаў у парламенце Францыі.
