Трамп мае намер дамагчыся правядзення Алімпійскіх гульняў у ЗША
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, што яго адміністрацыя узмоцнена працуе над тым, каб забяспечыць правядзенне Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе.

«Упарта працуем над тым, каб дамагчыся правядзення Алімпійскіх гульняў у ЗША (Лос-Анджэлесе). Сачыце за навінамі », – гаворыцца ў паведамленні Трампа на яго афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter.

Нагадаем, што яшчэ раней падчас прэс-канферэнцыі ў швейцарскай Лазане прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падтрымаў заяўку Парыжа на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года.
Канчатковае рашэнне МАК стане вядома ў верасні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота © РИА Новости. Кэвиэин Даунс
Array