Менчукі прайшлі македонцаў, берасцейцы вылецелі
20 ліпеня два беларускія клубы праводзілі матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
Берасцейскае „Дынама” прымала аўстрыйскі „Рейндорф”, а менскае „Дынама” – македонскую каманду „Работнічкі”. На жаль, працягнуць барацьбу на еўраарэне атрымалася толькі сталічнаму клубу. Берасцейцы прапусцілі тры сухія галы. А сталічныя дынамаўцы наадварот – тры забілі, пакінуўшы сваю браму некранутай.
Беларускае Радыё Рацыя
Array