У Бярозе прайшла шостая «Бярозаўская сербіянка»
На фестываль у аграсядзібе «Шчодры заяц» сабралася шмат фальклорных калектываў, спевакоў і музыкаў з усёй Берасцейшчыны. Фестывальная зала была запоўнена аматарамі народнай песні і музыкі.
«Сербіянка» – унікальная з’ява беларускай палескай вершаванай, музычнай і танцавальнай культуры, кажа аўтар праекта «Бярозаўская сербіянка» Алена Аўтушка:
— Мы зрабілі такое свята для людзей, каб яны памяталі сваіх родных, сваіх бацькоў. Гэта павага да бацькоў, калі мы памятаем іх культуру. Для мяне павага да маіх бацькоў — гэта «Сербіянка». А што гэта такое мы з мужам, з арганізатарам «Сербіянкі», спадзяемся, што некалі даведаемся, з дапамогай нашых людзей, якія памятаюць і танчаць і пяюць.
Удзельнікі фестывалю ў народных касцюмах змагаліся за прызавыя месцы. Лепшым у канцы імпрэзы былі ўручаны падарункі.
Паводле Алены Аўтушка, у планах – пашырэнне геаграфіі сербіянкі. Бо яе пяюць лужыцкія сербы, палякі, украінцы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя


