У Менску ўшанавалі памяць Рут Уоллер
Рут Уоллер не было і 25-ці гадоў, калі яна прыехала ў пасляваенную Беларусь у складзе місіі ААН, каб ратаваць Беларусь ад пасляваенных голаду і разбурэнняў.

Актывісты Руху салідарнасці “Разам” ушанавалі памяць амерыканкі на сталічных Вайсковых могілках. Гаворыць сустаршыня Руху Вячаслаў Сіўчык:
– Калі на Камсамольскім возеры танулі тры беларускія хлопчыкі, яна іх уратавала. На жаль, толькі ахвярным чынам, рэальна аддаўшы за людзей сваё жыццё. Канешне, гэта подзвіг. І помнік Рут Уоллер на Вайсковых могілках не мусіць быць у такім стане, у якім мы яго з вамі сёння бачым. Гэтыя сметніцы сюды проста не ўпісваюцца, гэта не па-людску.
Памяць Рут Уолер штогод ушаноўваюць на Вайсковых могілках у Менску і прадстаўнікі амерыканскай амбасады ў Беларусі. Яе імя нададзена адной з менскіх школаў.




Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара