Аляксандра Дуліба – другая на марафоне ў Таронта
Беларуска Аляксандра Дуліба стала сярэбранай прызёркай прэстыжнага марафона ў канадыйскім Таронта. Яна паказала на дыстанцыі другі час – 2:24.43. Перамагла Мулу Себока з Эфіопіі – 2:23.15. Бронзавай прызёркай стала Раэль Кіяра з Кеніі – 2:27.10.
Вясной на марафоне ў Бастоне Дуліба была шостай, але ўсталявала тады новы нацыянальны рэкорд Беларусі – 2:21.29.
Беларускае Радыё Рацыя
Array