Касцёл святога Казіміра ў Лепелі
Касцёл месціцца ў цэнтры горада, практычна на беразе вялізарнага Лепельскага возера. 
Каля касцёла Святога Казіміра ў Лепелі вернікаў вітае скульптура папы Яна Паўла II у рызах.

Дзвюхвежавы мураваны касцёл у Лепелі пабудаваны ў 1857–1876 гадах у стылі класіцызму Фундатарам касцёла быў мясцовы шляхціц Мальчэўскі.

Гісторыя касцёла драматычная: у 1935 годзе быў арыштаваны ксёндз, а касцёл зачынены.

Пры СССР будынак касцёла выкарыстоўвалі для сховішча садавіны, гараж, а пасля перарабілі ў электрычную падстанцыю.

Касцёл быў вернуты каталікам у 1990-м годзе і асвечаны ў 1995 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя



