Беларусь (U-21) – Грэцыя (U-21) – 0:2
Беларуская футбольная моладзевая дружына не здолела палепшыць настрой айчынным заўзятарам пасля паразы нацыянальнай зборнай краіны дзень таму. У адборавым матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2019 года каманда Людаса Румбуціса ў Барысаве саступіла равеснікам з Грэцыі – 0:2. Ужо на 10-й хвіліне ў гасцей вызначыўся Галанопулас. У другім тайме на 79-й хвіліне Кулупіс замацаваў перавагу грэкаў.
Трэба адзначыць, што значную частку беларусы гулялі ў меншасці пасля выдалення на 51-й хвіліне Паўла Сядзько.
Турнірнае становішча ў групе зараз такое: Харватыя — 3 ачкі (1 матч), Грецыя — 3 (1), Малдова — 3 (2), Беларусь — 3 (2), Сан-Марына — 0 (2), Чэхія — 0 (0). Беларускае Радыё Рацыя
Array