Беларускі асілак стаў найлепшым гіравіком планеты
Беларускі асілак Вячаслаў Харанека на чэмпіянаце свету і Еўропы па гіравым спорце, які прайшоў у Магілёве, зноў стаў найлепшым гіравіком планеты.
Суддзі зафіксавалі новыя сусветны рэкорд Харанекі, які ў хуткасным пад’ёме 16-кілаграмовай гіры за 10 хвілін штурхнуў снарад 520 разоў, пабіўшы тым самым уласны рэкорд у 508 уздымаў.
Рэкорд даўся вельмі няпроста, распавядае 53-гадовы беларускі асілак:
– Тэмп я канешне ціснуў вельмі высокі адразу, я ішоў у тэмпе 5-6 разоў у хвіліну. Руку нават не мог падняць 5 хвілін, а пасля сударгі ў нагах пайшлі з 7 да 9 хвіліны, я проста цярпеў. Калі ўжо засталася адна хвіліна, каб устанавіць агульны рэкорд тэмп канешне ў другой палове дыстанцыі скінуў, бо калі б я працягваў у такім дзікім тэмпе, як першыя 5 хвілін, я б проста не вытрымаў і раней гіру кінуў.
Вячаслаў Харанека – шматразовы рэкардсмен свету ў гіравым спорце, неаднаразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка СССР, СНД, Рэспублікі Беларусь, аўтар 146 афіцыйных сусветных рэкордаў у экстрымальным уздыме цяжараў, шасціразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса.
Нягледзячы на свой ужо сталы ўзрост, Вячаслаў збіраецца і надалей радаваць публіку новымі рэкордамі, але абірае ўсё часцей у якасці снараду ўжо не 24-х, а 16-кілаграмовую гіру.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя