Падарункі для польскіх дзяцей у Беларусі
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі 19 снежня сустрэўся са старшынёй Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс.


Перадсвяточная сустрэча стала нагодай для перадачы салодкіх падарункаў, якія трапяць да дзяцей з польскіх сем’яў у Беларусі. Гэта ўжо амаль дзесяцігадовая традыцыя.

Сустрэча Тадэвуша Трускаляскага з Анжалікай Борыс прайшла ў Гасцінным палацы. Падчас яе гаварылі і пра актуальную сітуацыю палякаў у Беларусі.

“Мы не можа заставацца абыякавымі да патрэбаў іншых людзей. Дзелімся тым, што маем, з нашымі суродзічамі ў Беларусі”, – сказаў прэзідэнт Трускаляскі.
Паводле bialystok.pl



