У Берасці спаборнічалі стрытбалісты
У Берасці на пляцоўцы перад спорткомплексам “Вікторыя” прайшлі спаборніцтвы па стрытболу “Кідок на Самасану”. Мерапрыемства адбылося ў межах сусветнага першынства RedBullKingoftheRock. Гэта вялікі штуршок у развіцці як стрытбола так і баскетбола ў рэгіёне, зазначае прадстаўнік арганізатараў Дзмітрый Пяскоў:
– Менавіта як суарганізатары спаборніцтваў па стрытболу мы выступаем першы раз. Таму што на сённяшні дзень у нас яшчэ няма федэрацыі стрытболу ў Беларусі. Я думаю, што гэта ўсё наперадзе, будзем усяляк гэтаму спрыяць. У нас акрэдытаваная студыя “Фіва” на чэмпіянаце па стрытболу. Такое мерапрыемства ў нас, канешне, упершыню.
Гульні праходзілі ў фармаце адзін на адзін сярод 32 удзельнікаў. Пераможцам турніру стаў берасцеец Максім Радчук, які паедзе прадстаўляць горад на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Мірскім замку ўжо 19 ліпеня. Стрытбаліст станоўча ацэньвае важнасць падобных мерапрыемстваў:
– Такое мерапрыемства першы раз праходзіць у Беларусі. Гэта сусветны тур. Упершыню гэта адбываецца ў Берасці. Што можа прынесці? Папулярызацыя баскетболу на гэты момант не вельмі высокая, але я думаю, што з дапамогай такіх турніраў ён можа прасоўвацца больш дынамічна.
Нагадаем што пераможца нацыянальнай кваліфікацыі, паедзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным турніры ў Рэспубліцы Тайвань. Спаборніцтвы пройдуць на выспе Самасана 6 верасня.
[Not a valid template]
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара
Array