Аляксандра Сасновіч выйшла ў 2-і круг Australian Open
У стартавым раўндзе адкрытага чэмпіяната Аўстраліі па тэнісе першая ракетка Беларусі Аляксанда Сасновіч (на сёння 56-я ракетка свету) упэўнена перамагла амерыканку Крысціну Макхэйл (73-і нумар рэйтынгу). Для гэтага Аляксандры спатрэбілася ў дзвюх партыях толькі 17 геймаў – 6:3, 6:2.
У наступным раўндзе беларуска сустрэнецца з пераможцай пары Мар’яна Лючыч-Бароні (28-ы нумар) – Шэлбі Роджэрс.
Беларускае Радыё Рацыя
Array