Трагічная аварыя каля Слоніма
17-га студзеня недалёка ад Слоніма на трасе Баранавічы – Слонім—Зэльва адбылася аўтадарожная аварыя. Грузавы аўтамабіль “Вольва” сутыкнуўся з лекавым аўтамабілем “Хундай”, у якім ехалі чатыры чалавекі.

Два пасажыры легкавушкі загінулі на месцы, а астатнія з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі тэрмінова былі дастаўлены ў Слонімскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе за іх жыццё змагаюцца дактары.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.


Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота slonves.by



