Ігнаці Карповіч і Міра Лукша – у шорт-лісце прэміі імя Веслава Казанэцкага
Міра Лукша – сярод намінантаў на літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага. Беларуская літаратарка і журналістка, супрацоўніца тыднёвіка “Ніва”, трапіла ў шорт-ліст прэміі. Усяго абрана пяць намінантаў з 30-ці пазіцый.

- „Białowieża szeptem. Historie z Puszczy Białowieskiej”, Anna Kamińska, Wydawnictwo Literackie, Kraków 2017,
- „Miłość”, Ignacy Karpowicz, Wydawnictwo Literackie, Kraków 2017,
- Mira Łuksza – za całokształt twórczości, z uwzględnieniem książki „Rodosłów”, Wydawnictwo Książkowe IBIS, Warszawa 2017,
- „Licencja na pierwszy śnieg”, Ewa Włodarska, Miejska Biblioteka Publiczna im. C. K. Norwida, Świdnica 2017,
- „Martwiątka”, Krzysztof Puławski, Stowarzyszenie Schola Humana, Białystok 2017.
Міру Лукшу прапануецца адзначыць за ўвесь творчы даробак, але з асаблівай увагу на адну з апошніх яе кніг – “Радаслоў”.
Прозвішча лаўрэата стане вядома 23 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя



