Якой мусіць стаць беларуская адукацыя?
Чаму адукацыя ў Беларусі становіцца пераважна платнай? Ці патрэбна платная адукацыя і на што пойдуць грошы, зэканомленыя на адукацыі? Пра гэта гаварылі ўдзельнікі круглага стала ў Белаазёрску, абмяркоўваючы сітуацыю ў свеце апошніх змяненняў і дапаўненняў ў Законы аб адукацыі.
Кажа арганізатар круглага стала актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
– Адукацыя – гэта нумар адзін у сацыяльных праблематыках і паказчыках нашай дзяржавы. І гэта будучыня нашай краіны. А калі ў будучыні забіраюць грошы, то такой будучыні не будзе. Калі мы хочам сёння змяніць праблему недахопу сродкаў, то адукацыя толькі і можа нам даць прадпрымальнікаў, выхавацеляў, новыя ідэі, тэхналогіі. Яны толькі праз адукацыю з’яўляюцца.
А яшчэ гаварылася пра тое, што адукацыя павінна стаць нацыянальнай. Рашэннем круглага стала пашырэнне нацыянальнай адукацыі праз летні беларускамоўны лагер, куды трапяць толькі тыя, хто валодае беларускай мовай.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
