У Воршы разбурылі храм Арханёла Міхаіла
Драўляны Храм Арханёла Міхаіла знаходзіўся на вуліцы Савецкай 4, ён быў пабудаваны ў 1990-ыя гады на месцы знакамітага піўбара, які называлі „Шайба”.

Цяпер на месцы драўлянай царквы плануюць пабудаваць мураваную званіцу.

Купал ад Храма Арханёла Міхаіла ляжыць каля будынку Аршанскага суда.

Крыж з купала зняты.

Мастак Алесь Кажамяка ўдзельнічаў у археалагічных раскопках, што праводзіліся напрыканцы 80-ых у гэтым месцы, ён згадвае пра старажытныя пахаванні, якія ўнутры былі выкладзеныя цэглай. „Магчыма, гэта пахаванні святароў”, – гаворыць Алесь Кажамяка.
Беларускае Радыё Рацыя



