Вікторыя Азаранка пераможна стартавала на тэнісным турніры ў Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (99-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова пачала выступленне на турніры катэгорыі „Прэм’ер” у Мадрыдзе.
У стартавым паядынку адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка перамагла 52-ю ракетку свету сербку Аляксандру Круніч – 6: 3, 6: 3.
Раней Арына Сабаленка (47-ы нумар рэйтынгу WTA) прайграла амерыканцы Бернардзе Пара (94) – 4: 6, 6: 2, 3: 6. Пазней Аляксандра Сасновіч (55) згуляе з яшчэ адной амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз (45).
Фота belnovosti.by