Івашка і Ігнацік выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі „Ралан Гарос”
На парыжскіх кортах „Ралан Гарос” 21 траўня стартаваў кваліфікацыйны этап адкрытага чэмпіянату Францыі. Два беларускія тэнісісты паспяхова пераадолелі першы раўнд.
Першым з беларусаў перамогу атрымаў Ілья Івашка, які адолеў у дзвюх партыях партугальца Жааа Дамінгеша – 7:5, 7:5.

Затым Уладзімір Ігнацік перайграў у трохсэтавым паядынку аўстралійца – 5:7, 7:6 (7:4), 6:2.
Пазней Ягор Герасімаў сустрэнецца з украінцам Сяргеем Стахоўскім.
Каб прабіцца ў асноўную сетку другога ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема”, тэнісістам трэба выйграць у трох паядынках кваліфікацыі.