На заходніх рубяжах Расеі пачалося вялікае вайсковае будаўніцтва
Міністэрства абароны Расеі стварае новую інфраструктуру для размяшчэння войскаў і вайскова тэхнікі ўздоўж заходніх і паўднёва-заходніх межаў краіны. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на намесніка міністра Цімура Іванова.
«Мінабароны Расеі надае значную ўвагу будаўніцтву інфраструктуры для размяшчэння асабістага складу і забеспячэння захоўвання ўзбраення і тэхнікі ў штатных умовах на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных кірунках», – заявіў ён.
Паводле слоў намесніка міністра, з пачатку бягучага года ў эксплуатацыю было ўведзена больш за 480 будынкаў і збудаванняў у Ельні (Смаленская вобласць), Валуйках (Белгародская вобласць), Піянерскім (Калінінградская вобласць), Кадамаўскім і Мілераве (Растоўская вобласць), а таксама ў Севастопалі.
Па дадзеных газеты „Коммерсантъ”, на ўзвядзенне спецыяльных збудаванняў у 2018-2027 гадах будзе выдзелена каля аднаго трыльёна рублёў бюджэтных сродкаў.
Фота РИА
Array