„Ягелонія” зноў без перамогі
Вынікам 0:0 закончыўся матч футбольнай экстракласы Польшчы паміж „Ягелоніяй” (Беласток) і „Завішай” (Быдгашч). Гэта чарговы матч беластачанаў у чэмпіянаце Польшчы без перамогі. Футбалісты з абодвух бакоў не мелі многа сітуацый, каб стрэліць у браму, кажа трэнер”Ягелоніі” Міхал Пробеж.
– „Завіша” дамінавала на полі. Цяжка далася нам гэтая сустрэча, бо не ўсё ў час матча выходзіла так, як нам хацелася б. Мелі некалькі добрых сітуацый, але, на жаль, мяч не патрапіў у браму суперніка.
„Ягелонія” пасля 17 раўндаў чэмпіянату Польчы мае 28 ачкоў і знаходзіцца на 5 месцы. Чарговы матч футбалісты „Ягі” зайграюць у Кракаве з мясцовай „Краковіяй”.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота
Array