Шэсць біятланістаў прадставяць Беларусь на летнім ЧС у Чэхіі
Шэсць біятланістаў прадставяць Беларусь на летнім ЧС па біятлоне ў чэшскім Нове Месцы, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Трэнерскім штабам у выязны склад уключаны прадстаўнікі юніёрскай каманды Дзмітрый Лазоўскі, Аляксандр Мацкевіч, Кірыл Цюрын і Ілья Аўсеенка, Наталля Карніцкая і Ірына Губіцкая.
Летні чэмпіянат свету пройдзе ў Чэхіі з 24 па 26 жніўня. У турніры прымуць удзел 250 атлетаў з 28 краін. У 1999 годзе сусветны форум праходзіў у спарткомплексе „Раўбічы” пад Менскам.