Помнік Яну Паўлу II на вуліцы Дзяржынскага ў Лепелі
Помнік знаходзіцца на тэрыторыі касцёлу святога Казіміра ў Лепелі.

Парадаксальна, але касцёл і помнік Папу Рымскаму месцяцца ў Лепелі на вуліцы імя Фелікса Дзяржынскага.

Адразу за касцёлам вялікае светла-блакітнае Лепельскае возера.
Лепель знакаміты сваімі нетрывіяльнымі помнікамі. У Лепелі ёсць помнік Льву Сапегу, Русалцы, Лепельскаму Цмоку. Супраць помніка Лепельскаму Цмоку актыўна выступала праваслаўная царква.
Беларускае Радыё Рацыя



