У Іванаве пройдзе Дзень беларускага пісьменства
Іванава, што на Берасцейшчыне, разлічвае прыняць вялікую колькасць гасцей і турыстаў з нагоды 25-га Дня беларускай пісьменнасці. Урачыстасці пачнуцца ад суботы, а кульмінацыя свята адбудзіцца ў нядзелю. Запланавана звыш 80 мерапрыемстваў.

Намесніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што праграма Дня пісьменнасці сапраўды цікавая, але ёсць істотная недапрацоўка з транспартам:
– Каб людзі з ваколіц, напрыклад, з Пінска, Драгічына, Івацэвічаў, Століна, Лунінца прыехалі. Было б добра, каб на такія дні з аўтавакзалаў ці чыгуначных вакзалаў была магчымасць дадатковага рэйса на свята. І пра гэта не робіцца папярэдняй інфармацыі.
Акрамя Іванава, гасцей і турыстаў будзе прымаць Моталь, дзе знаходзіцца “Музей народнай творчасці”, вёска Варацэвічы, дзе працуе музейны комплекс Напалеона Орды, ды вёска Стрэльна, дзе створаны “Музей народнай медыцыны”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svisgaz.by
Array