Чым для беларусаў з’яўляецца 17 верасня?
Афіцыйна 17 верасня – гэта дзень аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, але стаўленне да гэтай гістарычнай падзеі рознае да гэтага часу.
Паводле гісторыка Алеся Кенды, спачатку трэба зразумець, хто з кім аб’ядноўваўся:
– Якім шляхам адбывалася так званае аб’яднанне. Гэта і дыверсанты, якія пад эгідай ЧК яшчэ з 20-х гадоў праводзілі сваю агітацыйную працу на тэрыторыі Заходняй Беларусі, стваралі ячэйкі КПЗБ, абсалютна чужыя, як беларускаму насельніцтву, такі і польскім уладам.
Стаўленне ў апытаных беларусаў да гэтай даты таксама адрозніваецца:
– Гэта была акупацыя Заходняй Беларусі, дзе было знішчана 106 тысяч.
– Я думаю, што 17 верасня адбыўся чарговы захоп нашых тэрыторый Савецкай Расеяй.
– Сапраўдная гістарычная дата, калі Беларусь цалкам аб’ядналася.
Людзям сталага ўзросту пра 17 верасня нагадваюць толькі назвы вуліц. Для маладога ж пакалення заходніх беларусаў назва вуліц „17 верасня” ні пра што не кажа.
Беларускае Радыё Рацыя
