Менскае „Дынама” перамагло ў Яраслаўлі
Хакейнае менскае „Дынама” дамаглося першай у сезоне выяздной вікторыі. У рамках чэмпіянату Кантынентальнай Хакейнай Лігі „зубры” у Яраслаўлі адолелі аднаго з лідараў канферэнцыі – „Лакаматыў” – 2:1.
Матч на пачатку не вельмі абнадзейваў прыхільнікаў „бела-блакітных”. На 13-й хвіліне менчукі прапусцілі ў меншасці. На 22-й хвіліне, ужо ў другім перыядзе, дэбютант „Дынама” расейскі легіянер Дзяніс Казіёнаў параўняў лік. На 29-й канадскі абаронец „зуброў” Патрык Уіркаш закінуў другую шайбу. Гэты гол у выніку і стаўся пераможным.
Пасля 7 гульняў менскае „Дынама” набрала 4 ачкі і перамясцілася на 11-е месца Заходняй канферэнцыі.
Беларускае Радыё Рацыя