Сны балгарскага мястэчка
Балгарскае мястэчка мала чым адрозніваецца ад беларускага. З дзясятак вуліц, колькі старасвецкіх мураванак, восем крамаў, тры школы, дзве царквы і адзін клуб – ён жа бібліятэка, музей і кінатэатр. Хіба што ў балгарскім мястэчку дамы выглядаюць багацейшымі, машыны каля тых дамоў навейшыя, ды і пра гістарычную спадчыну дбаюць куды сур’ёзней.
Мястэчка Чарнаморац, што непадалёк Бургаса, мае тры тысячы насельнікаў. І жыве яно пераважна коштам адпачывальнікаў, якія прыязджаюць сюды ўлетку. У верасні, з заканчэннем курортнага сезона, Чарнаморац прыбірае турыстычны бруд, пазяхае і ўпадае ў спячку – да сезона наступнага.
І, напэўна, бачыць сны пра мінулае лета. Натоўпы адпачывальнікаў на набярэжнай. Куродым шашлыкоў на вуліцах. І, вядома ж, разняволены расейскі мат на кожным кроку: курортнікаў з РФ у Чарнаморцы куды больш, чым усіх астатніх. А яшчэ местачкоўцы напэўна сняць расейскага прэзідэнта, выявы якога можна сустрэць паўсюдна – ад сувенірных магніцікаў да саколак месцічаў.
Мажліва, і сны ў тых местачкоўцаў расейскай мовай – маскоўскае тэлебачанне транслюецца ў Чарнаморцы нароўні з балгарскім.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара



