Каб сустрэча Новага году прайшла без ахвяр
Міністэрства надзвычайных спраў сумесна з праваахоўнымі органамі з 8-га па 27-е снежня праводзіць агульнабеларускую акцыю “Бяспечны Новы год!”.
Калі грамадзяне адносна ўмеюць карыстацца піратэхнічнымі вырабамі, то што рабіць з сапсаванымі феерверкамі не ведаюць.
Як правільна ў хатніх умовах правесці ўтылізацыю няякасных феерверкаў распавёў спецыяліст па піратэхніцы Віктар Дземчук:
– Пачакаць не менш за 10 хвілінаў, каб пераканацца ў адмоўным выніку, падыйсці да вырабу, правесці візуальны агляд. Катэгарычна забараняецца нахіляцца над вырабам, наступныя дзеянні можна выконваць толькі пераканаўшыся, што няма частак, якія гараць. Знішчаюцца феерверкі – змяшчэннем іх у ваду на тэрмін не менш за 24 гадзіны.
Праваахоўныя органы займаюцца выяўленнем нелегальных гандляроў піратэхнікі. На жаль, штогод у Беларусі ад неякасных вырабаў ахвярамі становяцца дзясяткі грамадзян.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

