Возера Снуды
Снуды – возера на беларуска-латышскім памежжы ў Браслаўскім раёне, у адлегласці 5 кіламетраў ад Латвіі.

Найбольшая глыбіня возера – 16 метраў.

На возеры 11 выспаў, найбуйнейшыя – Турмас, Краснагорка, Лакіно, Ліпавец.

На берагах возера Снуды расце чарот.

На фота: Лайка Мара з турбазы „Краснагорка”.
У возеры Снуды жывуць вялізныя шчупакі.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя



