„Шахцёр” узяў срэбра, менскае „Дынама” з бронзай
2 снежня завяршыўся футбольны чэмпіянат Беларусі. У 30 туры ўсе сустрэчы гуляліся ў адзін дзень і час. Задоўга да фінішу залатыя медалі забяспечылі сабе футбалісты барысаўскага БАТЭ.
У апошні дзень вызначаліся ўладальнікі іншых узнагарод, а таксама яшчэ адзін клуб, які пакіне вышэйшую лігу.
Салігорскі „Шахцёр” у заключным туры разграміў на сваім полі ФК „Мінск” – 4:0 і заваяваў срэбра першынства.
Менскае „Дынама” таксама не мела асаблівых праблем у сталічным дэрбі, адолеўшы „Тарпеда” 3:0. У дынамаўцаў сярэбраныя медалі чэмпіянату.
Яшчэ адзін прэтэндэнт на п’едэстал ФК „Віцебск” таксама ўзяў тры ачкі ў Гомелі – 3:1, аднак гэта не дазволіла камандзе Сяргея Ясінскага ўзняцца вышэй 4-га месца.
Менскі „Прамень” непасрэдна змагаўся з „Смалявічамі” за месца пад сонцам. Смалявіцкія футбалісты былі доўна наперадзе 1:0, аднак гол Дзмітрыя Асіпенкі на 78-й хвіліне перакрэсліў іх надзеі – 1:1. Менавіта „Смалявічы” сталіся „другой лішняй” камандай ў закрутцы трох клубаў.
Іншыя вынікі 30 тура:
„Нёман” (Гародня) – „Дынама” (Берасце) – 0:3;
„Тарпеда БелАЗ” (Жодзіна) – БАТЭ – 2:2;
„Гарадзея” – ФК „Слуцк” – 2:0;
„Іслач” – „Дняпро” (Магілёў) – 3:2. Цягам сустрэчы гаспадары саступалі 0:2, пасля чаго хет-трык здзейсніў Дзмітрый Камароўскі.
Выніковая турнірная табліца:
1. БАТЭ – 73 ачкі
2. „Шахцёр” – 64
3. „Дынама” Мн – 63
4. ФК „Віцебск” – 62
5. „Тврпеда-БелАЗ” – 55
6. „Дынама” Бр – 52
7. „Нёман” – 43
8. ФК „Слуцк” – 36
9. ФК „Гарадзея” – 34
10. „Іслач” – 33
11. ФК „Мінск” – 30
12. ФК „Гомель” – 28
13. „Прамень” – 24
14. „Тарпеда” Мн – 24
15. „Смалявічы” – 24
16. „Дняпро” – 16.
Беларускае Радыё Рацыя