Начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гарадзеншчыны будуць судзіць
Начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэя Стрыжака будуць судзіць у Менску, паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскава.
Судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе ў дачыненні да фігуранта пачнецца 10 студзеня ў 10.15 у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Андрэй Стрыжак абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 КК (атрыманне хабару паўторна, у буйным памеры).
Як паведамлялася, Генпракуратура пакінула без змены ужытую на стадыі папярэдняга расследавання меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да абвінавачанага.