У Менску пройдзе Тыдзень беларускай кухні
Чарговы, 19-ы гастранамічны тыдзень, прысвечаны стравам беларускай кухні, пройдзе ва ўстановах сталіцы з 25 лютага па 3 сакавіка, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама, піша minsknews.by.

У розных па фармаце і цэнавай катэгорыі ўстановах Менска прапануюць аднолькавае меню з пяці страў беларускай кухні, якія будуць гатаваць па адзінай рэцэптуры і прадаваць па аднолькавай цане.
Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу гараджан і гасцей сталіцы да страў нацыянальнай кухні, а таксама прасоўванне беларускіх культурных традыцый сярод наведвальнікаў кавярняў і рэстаранаў.
У тыдні беларускай кухні могуць удзельнічаць усе жадаючыя ўстановы.
Фота sputnik.by
Array