Фотафакт: антыалкагольныя графіці ў Воршы
Вельмі эмацыйныя графіці з’явіліся на вуліцы Пралетарскай ў Воршы. Тэксты напісаныя па-расейску з памылкамі.

Надпісы зроблены на плоце ачыстных збудаванняў каля ракі Аршыца на вуліцы Пралетарскай.

Надпісы поўныя адчаю і папярэджапюць пра смерць ад злоўжыванняў.

Цікава, што надпісы знаходзяцца на дарозе, якая праз мост на Аршыцы вядзе на могілкі па вуліцы Энгельса.
Беларускае Радыё Рацыя



