Гарадзенскі Messed Up едзе ў тур па Польшчы і Нямеччыне
Гарадзенскі дзявочы панк-гурт Messed Up рушыць у тур па Польшчы і Нямеччыне.

Пра будучы тур распавядае гітарыстка гурта Messed Up Лізавета Скейба:
– Мы на гэтых выходных едзем у Польшчу ў Ольштын. Затым у Германію – Плаўэн. Мы едзем граць на 25-годдзе сквота ў Плаўэні. Гэта адзін з найстарэйшых сквотаў у Германіі. Для нас гэта вялікі гонар.
Гарадзенскі гурт Messed Up адметны тым, што ў яго складзе – чатыры дзяўчыны, а па-другое, вакал дзяўчат вельмі меладычны, і падобнага выканання на гарадзенскай панк сцэне не было больш за 15 год. Літаральна год таму дзяўчаты выдалі свой першы дэбютны альбом.
Беларускае Радыё Рацыя
Array