Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана
Улады Эквадора пазбавілі заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа прытулку ў амбасадзе ў Лондане. Асанж затрыманы паліцыяй, паведамляе meduza.io.
Падставай для затрымання стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе. У амбасадзе Эквадору Асанж правёў 7 гадоў.
Грамадзянін Аўстраліі Джуліян Асанж заснаваў WikiLeaks ў 2006 годзе. Праз некалькі гадоў на партале былі апублікаваныя тысячы сакрэтных дакументаў ЗША пра вайну ў Афганістане і Іраку. У ЗША аўстралійцу пагражае працяглы турэмны тэрмін, а патэнцыйна — і смяротнае пакаранне.
Фота: скрыншот з відэа
Array