Міжнародны Дзень музеяў у Стаўрах
18 траўня ў Мiжнародны дзень музеяў у прыватным музеі у вёсцы Стаўры адбылася творчая сустрэча з Яўгенiяй Казловай, aршанскай паэткай, народжанай у Вiльнi.

Яўгенія Казлова і Юры Нагорны.
Імпрэзу праводзіў – Юры Нагорны, падпiсант лiста ў абарону беларускай мовы 1968 года, старшыня Аршанскай суполкі Таварыства Беларускай мовы (ТБМ).

У імпрэзе прымалі ўдзел літаратары з Віцебску, у тым ліку паэт Канстанцін Севярынец.

Аснову калецыі прыватнага музея складаюць экспантаты з Аршанскага раёну.

Экспанат музея: знакамітая Копыская кафля – карніз для печы ці каміна, знойдзена ў вёсцы Стаўры.
Калекцыя музея пачала фармавацца з 2010 года, а ў 2012 года уладальнік аграсядзібы Ігар Грышанаў адчыніў музей.

Уладальнік аграсядзібы Ігар Грышанаў.

Юры Нагорны і паэтка Яўгенія Казлова.
Імпрэза была арганізаванае Аршанскай суполкай Таварыства беларускай мовы. (ТБМ)
Беларускае Радыё Рацыя


