Год таму не стала літаратуразнаўцы Міхася Мушынскага
Год таму не стала выбітнага літаратуразнаўцы Міхася Мушынскага. Яго памяць ушанавалі вечарынай „Свайму часу і вечнасці…” у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.
Распавядаюць акадэмікі Аляксандр Лукашанец і Радзім Гарэцкі:
– Ужо цэлы год, як пайшоў ад нас Міхась Іосіфавіч. Ён з намі, ён у сваіх кніжках, якія тут выстаўлены, а гэта значыць, што ён будзе разам з намі пакуль будзе жыць наша краіна. Міхась Іосіфавіч – гэта адзін з тых людзей, якія тварылі сучасную Беларусь, якія стваралі інтэлектуальны фундамент нашай сённяшняй краіны незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Міхась Мушынскі ўсё жыццё займаўся даследаваннем айчыннай літаратуры. Назву імпрэзе дала прадмова навукоўца да Збору твораў у 20 тамах класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Array
