Поспех беларускіх юніёраў у Пецярбургу
Футбольная юніёрская зборная Беларусі паспяхова прайшла першы этап міжнароднага турніру імя Валянціна Гранаткіна, які праходзіць у расейскім Пецярбургу. У заключным матчы папярэдняга турніру беларусы перамаглі каманду Эстоніі – 2:0. Мячы забілі Кухарчык (8-я хвіліна, з пенальці) і Вялько (73-я).
Дружына Беларусі (век гульцоў да 19 гадоў) цяпер аспрэчыць месцы з 1-га па 6-е.
Беларускае Радыё Рацыя
Array