Алена Наздрова ўзяла золата ў заплыве на 200 м на каноэ
Беларуска Алена Наздрова стала пераможцай фінальнага заплыву на 200 метраў на каноэ ў рамках Еўрапейскіх гульняў.

Срэбра выйграла прадстаўніца Германіі Ліза Ян, трэцяе месца заняла Дарота Бароўскі з Польшчы. У мужчын пераможцам стаў беларус Арцём Козыр. Серабро выйграў прадстаўнік Італіі Мікалай Карачун, трэцяе месца ў Альфонса Бенавідэса з Іспаніі.
Марына Літвінчук выйграла залаты медаль Еўрапейскіх гульняў у заплыве на 5000 м на байдарцы. Венгерка Дора Бадоні заняла другое месца. Бронза дасталася славачцы марыяне Петрушовай.
Па квітках Еўрапейскіх гульняў у Беларусь прыехала менш за 5 тысяч замежных балельшчыкаў
Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў колькасць асоб, якія прыехалі ў нашу краіну па квітках Еўрапейскіх гульняў і якія заявілі пра намер наведаць спартовыя мерапрыемствы. Па стане на 24 чэрвеня гэта 4686 чалавек. Да іх дадаліся 252 заўзятара з замежжа, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам ўезду і якія прыехалі ў Беларусь з Расеі. Пры гэтым з 10 чэрвеня гэтага года ў Менск прыехала 25 тысяч замежных турыстаў. Але яны сваёй асноўнай мэтай прыезду называлі не Еўрапейскія гульні, а турызм. Для параўнання – на хакейным чэмпіянаце свету 2014 года ў Менску пабывала больш за 80 тысяч чалавек з 46 краін свету.
Алег Радушка стаў галоўным трэнерам „Гарадзеі”
Пасаду галоўнага трэнера „Гарадзеі” заняў 52-гадовы беларускі спецыяліст Алег Радушка, які раней працаваў асістэнтам Сяргея Яромка. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Яромка пакінуў сваю пасаду ў „Гарадзеі” і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі (U-21). Раней Радушка працаваў галоўным трэнерам у „Нёмане”, а таксама польскай „Алімпіі”.
Зборная Беларусі стартуе на турніры матчам супраць каманды Сербіі
У Сербіі стартуе чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жаночых каманд. Беларускі пачнуць турнір у Зрэняніне матчам супраць гаспадынь паркета. Пачатак сустрэчы ў 21.30 па беларускім часе. У адной групе са зборнай Беларусі, акрамя сербок, згуляюць каманды Бельгіі і Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя