Дзе стаяла шыбеніца, на якой вешалі паўстанцаў?
Дзе ў Вільні на Лукішскім пляцы стаяла шыбеніца, на якой вешалі паўстанцаў? Часта ў нашым ўяўленні паўстаюць карціны – шыбеніца пасярод Лукішскага пляцу, а на ёй вешаюць паўстанцаў.

Малюнак: Алесь Кажамяка. Пакаранне паўстанцаў.

Гэта памылковае ўяўленне – пасярод плошчы шыбеніцы не было.

Шыбеніца стаяла не пасярэдзіне пляца, а збоку, амаль насупраць уваходу ў Музей генацыда жыхароў Літвы, дзе цяпер стаіць памятны крыж.
Беларускае Радыё Рацыя