Актывіста Андруся Шарэнду затрымалі ў тралейбусе
Пра гэта распавяла жонка актывіста Паліна Шарэнда-Панасюк. Малады чалавек паспеў патэлефанаваць дадому і сказаць, што яго вязуць ў міліцэйскі пастарунак.
Паведамляе жонка актывіста Паліна Шарэнда-Панасюк.
– Ён знаходіцца ў Маскоўскім РАУСе горада Берасце. Гэта дакладна пацверджана, Хаця, калі я тэлефанавала ў міліцыю, там адмаўлялі, што яны яго затрымлівалі і што ён туды дастаўлены. Невядома: чаму затрыманы? Затрымліваў АМАП, зараз складаюць за дробнае хуліганства пратакол.
Сувязь з самім актывістам адсутнічае.
Некалькі апошніх месяцаў 16-га ў Берасці праходзілі акцыі салідарнасці з палітзняволенымі. Па меркаванню Паліны Шарэнды-Панасюк з гэтым і можа быць связанае затрыманне яе мужа.
Раней Андруся Шарэнду неаднаразова затрымлівалі і каралі штрафамі за правядзенне апазіцыйных акцый.
Андрусь Шарэнда лічыцца лідарам новай хвалі берасцейскіх маладафронтаўцаў, які прыйшоў на змену Сяржуку Бахуну пасля Плошчы.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Array