На «Дажынках» у Барысаве адбылося надзвычайнае здарэнне
На абласных «Дажынках» у Барысаве адбылося надзвычайнае здарэнне.

Як распавялі tut.by у прэс-службе МНС, каля «Барысаў-Арэны» ветрам перакуліла палатку. Тры чалавекі дастаўлены ў шпіталь, іх абследуюць лекары.
Падраздзяленні МНС да інцыдэнту не прыцягваліся.
Нагадаем, на суботу сіноптыкі з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ровень небяспекі.
Фота: Twitter МНС Беларусі