„Ладдзя Роспачы” пад Воршай
У Андрэеўшчыне пад Воршай, насупраць рэстарана „Радуга”, перад выездам на Маскоўскую трасу з’явіліся дзве ладдзі – макеты, стылізаваныя пад чоўны вікінгаў.

Арт-аб’екты нагадваюць пра твор Уладзіміра Караткевіча „Ладдзя Роспачы”, дзе ладдзя перавозіла памерлых людзей з нашага свету ў іншасвет.

Нал ладдзёй лунае сцяг Воршы, сама кампазіцыя – гэта згадка пра шлях з „вараг у грэкі”, які праходзіў па Дняпры, у той час, калі рэкі былі дарогамі.

А, магчыма, гэта сімвал Воршы, якая мусіць паўстаць з „руін і попелу”.
Беларускае Радвё Рацыя



