Новы нумар „Arche”
Пасля доўгага перапынку рэдакцыя часопіса “Arche” выдала гістарычна-літаратурны нумар свайго перыёдыка. У новым нумары літаратурныя тэксты складаюць большую частку яго зместу.
Кажа рэдактар “Arche” Аляксандр Пашкевіч:
– Выйшаў новы нумар “Arche” – №10, 2014 год. Гэты нумар называецца “Радзіма”. Яго ўкладальнік Сяргей Сматрычэнка. Гэты нумар трохі выбіваецца з агульнага шэрагу іншых, якія былі выдадзены апошнім часам. Калі апошнія нумары пераважна былі прысвечаны гістарычным пытанням, то гэта хутчэй гістарычна-літаратурны нумар.
У гэтым нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дома і Радзімы ці прынамсі нейкім чынам закранаюць гэтую тэму. У нумары шмат перакладных тэкстаў з розных моваў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Arche



